АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Гісторык прапанаваў новы брэнд Гародні

Гісторык прапанаваў новы брэнд Гародні
05.06.2019
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў Супрон стварыў праект новага брэнду Гародні.

 Лагатып ужо адпраўлены на конкурс па якім павінна адбыцца галасаванне: – Я выклаў праект брэнда Гародні ў якім адлюстраваныя элементы. Асноўным элементам з’яўляецца стылізаваная ў поліганальным стылі выява аленя св. Губерта. Яна размаляваная ў ярка светла-сіні з зялёным адценнем да цёмна-сіняга. Унізе я размясціў надпіс „Hrodna”. 


Па яго словах, колеры лагатыпа былі абраны не выпадкова: – Бірузовым колерам пафарбаваны дах фарнага касцёла. Таксама ён прысутнічае ў элементах аздаблення Барысаглебскай царквы, якія ў маёлікавай плітцы найбольш прыгожы элемент аздаблення сцен, чатырохпялёсткавыя кветкі менавіта такога колеру. 
Чакаецца, што Гарадзенскі гарвыканкам будзе разглядаць і ацэньваць прапановы з улікам меркавання створанай рабочай групы з прадстаўнікоў выканкама, гісторыкаў, профільных ВНУ ды грамадскіх тураб’яднанняў. Рашэнне будзе агучана цягам бліжэйшых месяцаў. 




Дата стварэння навіны 05.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку