АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Дасягненні дэпутаткі парламента: продаж самагона і ўказ прэзыдэнта

Дасягненні дэпутаткі парламента: продаж самагона і ўказ прэзыдэнта
03.06.2019
Некалькі тыдняў таму кіраўнік слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасьцян звярнуўся да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алы Сопікавай па інфармацыю пра выкананне перадвыбарчых абяцанняў, якія яна рабіла напярэдадні апошніх выбараў у 2016 годзе.



Нагодай для звароту было тое, што ў сваіх інтэрвію і справазадчах дэпутатка па Слонімскай акрузе № 58 нічога не казала пра тое, як спадарыня Сопікава працуе ўсе гэтыя гады дэпутацтва (а яна балатавался двойчы) над “аздараўленнем сельскай гаспадаркі Беларусі”. Пры гэтым у перадвыбарчай праграме Сопікава падкрэслівала намер працаваць над фінансавым аздараўленнем сельскай гаспадаркі, праз заканадаўчую дзейнасць.

Цікава, што раней Сопікава адзначала ў якасці сваёй заслугі распаўсюджаны продаж самагона “Першачок”, які вырабляецца на Слонімшчыне. Дык хіба гэта адзіны сродак аздараўлення фінансавага стану сельскай гаспадаркі?

Нажаль, з адказу дэпутата, які прадстаўляе у парламенце Слонім, так і засталося невядомым, якія менавіта законы дэпутатка ініцыявала дзеля выкананьня агучанай важнай задачы фінансавага аздараўлення сельскай гаспадаркі.

Штопраўда, спадарыня Сопікава піша пра указ прэзыдэнта №399 ды іншыя ўказы, незважаючы на сваю ролю як прадстаўніка заканадаўчай галіны ўлады. Прыпісваючы сабе ў якасці заслугі указ прэзыдэнта спадарыня Сопікава, гледзячы па ўсім, спрабуе павысіць сферу кампетэнцыі парламенту, апярэджаюы агучаныя ў нашай стране планы канстытуцыйнай рэформы.

Спадар Севасцян адзначае, што адказ спадарыні Сопікавай не задавальняе выбаршчыкаў Слонімшчыны:

- Сельская гаспадарка – праблемная галіна і патрабуе рэформы. Колькі ні працуюць дзяржава і “ дэпутаты “ ў гэтым накірунку, але нічога не мяняецца ў лепшы бок, а толькі наадварот. І ў адказе Сопікавай я хацеў пабачыць тыя захады, якія б былі накіраваны на фінансавае аздараўленне сельскай гаспадаркі, а гэта – глыбокая аграрная рэформа, што ўключае зямельную рэформу. Зямельная рэформа мае галоўнай мэтаю аднаўленне гаспадара на зямлі, шляхам прыняцця новага зямельнага кодэксу і закона аб уласнасці на зямлю. Таксама асновай зямельнай рэформы павінна быць дэцэнтралізацыя кіравання сельскай гаспадаркі. Зразумела, што дзяржаўная сістэма кіравання ў гэтай галіне нідзе ў свеце не працуе. Мы хочам бачыць у краіне селькагаспадарчыя прадпрыемствы прыбытковымі, а дзеля гэтага трэба давяраць прыватнікам і дзяржава павінна развіваць прыватныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, – сказаў кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасьцян.



Дата стварэння навіны 03.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку