АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Алесь Лагвінец: Дзяржаўнага фінансавання для апазіцыйных партый не будзе

Алесь Лагвінец: Дзяржаўнага фінансавання для апазіцыйных партый не будзе
03.06.2019
Міністэрства юстыцыі рыхтуе законапраект аб зменах у заканадаўства аб палітычных партыях і грамадскіх арганізацыях.

Грамадскі актывіст Алесь Лагвінец распавядае пра тое, ці прымуць улады прапанову апазіцыі. 
Некаторыя прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці прапануюць, каб зарэгістраваныя партыі і грамадскія аб’яднанні фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэта. 

Алесь Лагвінец: Гэта слушная прапанова. Дзяржава павінна падтрымліваць наяўныя партыі і грамадскія аб’яднанні, такая практыка маецца шмат у якіх краінах. Там фінансаванне партый залежыць ад вынікаў на выбарах. Калі ёсць дзяржаўнае фінансавнне, то партыі становяцца больш самадастатковымі. Можна таксама даць і грамадскім арганізацыям розныя ільготы, што было раней адабрана. Ільготы ёсць толькі для лаяльных да ўлады арганізцый. 

РР: Думаеце, улады могуць зацвердзіць такую норму з фінансаваннем? 

Алесь Лагвінец: Мяркую, у сёняшніх варунках улада на такі крок не пойдзе, дзяржаўнага фінансавання для апазіцыйных партый не будзе. Гэта пытанне для абмеркавання ў дэмакратычнай Беларусі, а не з сёняшняй уладай. Нават, калі яны і пойдуць на гэта, то спачатку пазачыняюць усе радыкальныя апазіцыйныя партыі і аб’яднанні. Для іх гэта не складае цяжкасцей. І паколькі на такі рэзкі крок не пойдуць, бо трэба працягваць дыялог з Захадам, то не пойдуць і на тое, каб фінансаваць сваіх апанентаў. Хаця відавочна, што гэта не дзяржава будзе фінансаваць партыі, а падаткаплацельшчыкі, якія такім чынам падтрымаюць развіццё ў краіне партыйнай сістэмы. 

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя



Дата стварэння навіны 03.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку