АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Ва Украіне страціў вока беларускі добраахвотнік: ён ваяваў пад пазыўным «Ганс» і з рунамі «SS» на шлеме

Ва Украіне страціў вока беларускі добраахвотнік: ён ваяваў пад пазыўным «Ганс» і з рунамі «SS» на шлеме
28.05.2019
Паранены адзін з беларускіх дабраахвотнікаў, берасцеец Дзмітрый Рубашэўскі. Адбылося гэта 25 мая.

Як паведамляюць ягоныя паплечнікі ў фэйсбуку, у Дзмітрыя выбіта адно вока, за другое змагаюцца дактары. Апроч таго, у яго множныя аскепкавыя раненні.

Рубашэўскаму 27 год. «[У Беларусі] ў мяне была добрая праца. Я пачынаў грузчыкам, а затым мяне перавялі, і я стаў высякальнікам друкарскага станка — мы скрынкі друкавалі», — расказваў ён.
Дзмітрый ваяваў пад пазыўным «Ганс» — гэта адно з самых папулярных нямецкіх імёнаў, у масавай народнай культуры пасля нямецкіх нашэсцяў беларусы называлі гэты народ «фрыцамі» або «гансамі».

Як вынікае з фота ў фэйсбуку, на касцы «Ганса» намаляваны рунічны знак «SS» — гвардыі гітлераўскай партыі.

«Паводле палітычных поглядаў я прыхільнік нацыянал-сацыялізму, але не гітлераўскага, не нямецкага. А каб для ўсёй Еўропы. Усё мадэрнізуецца і нацыянал-сацыялізм таксама. Трэба, каб усё жылі разам, краіны дапамагалі адзін аднаму, не было імперыяў», — тлумачыў Рубашэўскі ў інтэрв'ю «Белсату».

Як паведамілі «Нашай Ніве» беларусы, якія ваююць ва Украіне, Рубашэўскі прыехаў у 2015-м годзе, заахвоціў яго Эдуард Лобаў.



Дата стварэння навіны 28.05.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку