АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

InformNapalm: Сярод наймітаў ПВК «Вагнер», якія наступалі пад Дэйр-эз-Зор, 6 беларусаў

InformNapalm: Сярод наймітаў ПВК «Вагнер», якія наступалі пад Дэйр-эз-Зор, 6 беларусаў
27.05.2019
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm апублікавала інфармацыю пра 300+1 «спартанцаў» з складу наймітаў падраздзялення расійскай выведкі, вядомага пад умоўнай назвай прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнер».

Усе дадзеныя сабраныя, прааналізаваныя і перададзеныя для публікацыі экслюзіўна камандай праекту “ИХТАМНЕТ_М0209”. Вядзецца пра гэты інцыдэнт:

Паводле інфармацыі актывістаў гэтага праекту, 301 найміт, дадзеныя пра якіх пазначаныя ў гэтым расследаванні, непасрэдна ўдзельнічалі ў наступе ў сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор уначы з 7 на 8 лютага 2018 году.

Сярод іх 267 грамадзянаў Расійскай Федэрацыі, 19 наймітаў-калабарантаў з Украіны, 6 з Беларусі, 3 з Малдовы, 2 грамадзяніна Арменіі, 2 з Казахстану, 1 грамадзянін Сірыі, 1 з Узбекістану (частка з іх мае таксама і грамадзянства РФ).


У выніку ідэнтыфікацыі баявікоў цалкам пацверджаная інфармацыя Службы бяспекі Украіны пра 67 «вагнераўцаў», якія выправіліся ў “пуцінскі рай” у выніку ўдару артылерыі і вайскова-паветраных сілаў (ВПС) ЗША.

Лёс 154 баявікоў пакуль невядомы. Каманда праекту “ИХТАМНЕТ_М0209” таксама зрабіла анонс, што падрабязная інфармацыя пра наймітаў, а менавіта – адрэсы пражывання, акаўнты ў сацсетках, фота й іншая інфармацыя перададзеная супрацоўнікам Цэнтру “Міратворац” для ўнясення іх у базу дадзеных “Чысьцец”.

Актывісты зазначаюць, што як мінімум 81 пазаштатнаму супрацоўніку расійскага Генеральнага ўпраўлення Генштабу (колішняе ГРУ) ЗС РФ удалося выжыць пасля нападу ВПС ЗША, хаця многія атрымалі цяжкія параненні. Вядома таксама, што не менш за тры з іх (Гаўрылаў, Пятроў і Птушко) напрыканцы 2018 году былі зафіксаваныя ў Судане.

“Візытоўка Яраша” для ПВК “Вагнер”

Адным з кур’ёзных момантаў, на які звяртаюць увагу актывісты каманды “ИХТАМНЕТ_М0209”, з'яўляецца ідэнтыфікацыя баявіка з прозвішчам Яраш. І гэта не проста цёзка вядомага колішняга лідара “Правага сектару” і народнага дэпутата Украіны Дзмітрыя Яраша, візітоўкамі якога расійская прапаганда палохала людзей на Данбасе. Гэта вымушаны цёзка, бо расейскі баявік раней хаваўся пад іншым прозвішчам і ўзяў новае прозвішча Яраш толькі ў 2018 годзе.

Вызначанае, што Яраш Міхаіл Іванавіч нарадзіўся 25.11.1972 года ў г. Слаўгарад Алтайскага краю, РСФСР. Жыве ў г. Калінінград, радыст экіпажу камандна-штабной машыны ПВК «Вагнер», асабісты нумар М-0237. Паводле дадзеных “ИХТАМНЕТ_М0209”, у 2014-2015 гадох ён ваяваў ва Украіне, а пазней заўважаны ў Цэнтральнай афрыканскай рэспубліцы з прозвішчам Дарашэнка. Ярашам стаў толькі пасля экстранай эвакуацыі з Сірыі ў лютым 2018 году. Верагодна, Дарашэнка змяніў свае прозвішча бо баяўся, што інфармацыя пра ягоныя злачынствы стане вядомаю ў Нямыччыне, дзе жывуць ягоныя сваякі.

Гісторыя з Дарашэнкам-Ярашам дазволіла вызначыць тэндэнцыю: шэраг наймітаў ПВК «Вагнер» змяняюць свае прозвішчы пасля іх ідэнтыфікацыі.

Яшчэ адзін прыклад: адным з ліквідаваных у Сірыі ў выніку «прыгожынскага наступу» з'яўляецца Лу Уладзімір Уладзіміравіч, 24.09.1982 г.н., родам з Хабараўску, пражывыў у Санкт-Пецярбургу. Выяўлена, што гэты баявік да траўня 2015 года меў прозвішча Ляванскі (рас. Леванский), удзельнічаў у злачынствах ва Украіне (а яшчэ раней займаўся арганізацыяй прастытуцыі ў Хабараўску).

Дзякуючы Ярашу-Дарашэнку былі ідэнтыфікаваныя яшчэ 7 наймітаў ПВК «Вагнер», якія змянілі свае прозвішчы на прозвішчы сваіх жонак. Такім чынам у няштатным падраздзяленні ГУ Генштаба ЗС РФ з'явілася свая ўласная «візітоўка Яраша». Але ў адрозненне ад візітоўкі экс-лідара “Правага сэктара», якая сталася страшным мемам для расейцаў, вагнераўскі варыянт – гэта сымбаль страху стаць выяўленным і ідэнтыфікаваным.

Працяг тут informnapalm.org



Дата стварэння навіны 27.05.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку