АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Урад Расеі выдаткуе больш за траціну мільёна даляраў на РПЦ у Беларусі

Урад Расеі выдаткуе больш за траціну мільёна даляраў на РПЦ у Беларусі
13.05.2019
Міністэрства культуры Расеі абвясьціла адкрыты конкурс на аказаньне паслуг па арганізацыі і правядзеньні 21 мерапрыемства духоўнага характару ў Беларусі з нагоды Дзён Расеі, паведамляе openmedia.io.



Багаслоўская канфэрэнцыя, духоўныя кінапаказы і выступленьне царкоўнага хору, як сьцьвярджае ведамства, дапамогуць узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі СНД.

Пачатковы кошт кантракту — 22 млн расейскіх рублёў (амаль $350 тысяч). Па яго ўмовах, мерапрыемствы павінны прайсьці да 20 сьнежня 2019 года. Ва ўсіх іх абавязкова прымуць удзел прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы і паломніцкіх цэнтраў, а таксама расейскія дзеячы культуры. Разьмяшчаць іх будуць у беларускіх гатэлях катэгорыі 3 і 4 зорак.
Арганізатары заплянавалі багаслоўскую канфэрэнцыю «Духоўныя асновы брацкіх народаў Расеі і Беларусі» і мерапрыемствы пад назвамі «Фальклор як захавальнік духоўнай культуры», «Дастаеўскі, як духоўны арыенцір рускага і беларускага народаў», а таксама выставы «Душа Расеі» і «Аляксандр Неўскі. Імя Расеі».

Акрамя таго, па ўмовах конкурсу, падрадчык павінен арганізаваць пяць кінапаказаў на духоўную тэматыку і тры выступы царкоўнага харавога калектыву.



Дата стварэння навіны 13.05.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку