АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Моладзевае свята беларускай культуры і мовы "Паспяховы фэст" запрашае да удзелу.

 Моладзевае свята беларускай культуры і мовы "Паспяховы фэст" запрашае да удзелу.
12.05.2019
26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY 
Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00. 


У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў Фэста. 

Госці праекта «Беларускамоўныя»:

Сяргей Будкін —  заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live
Франак Вячорка —  віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода
Віталь Гуркоў —  спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO
Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA. 

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас Фэста будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў. 
Запрашаем да ўдзелу ў кірмашы гандляроў 


Беларускамоўныя — праект "Арт Сядзібы", накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў, звязаных з беларускай мовай і барацьбу з імі.


Беларускамоўныя — сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Тут можна пачуць унікальныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных прафесіях і сферах жыцця. Свае гісторыі распавядаюць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.Сядзібы».

Сачыць за праграмай можна праз сацыяльныя сеткі «Арт Сядзібы».

Уваход вольны! Падтрымаць Фэст можна тут 



Дата стварэння навіны 12.05.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку