АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву на «расіян», якія абражалі беларускую мову

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву на «расіян», якія абражалі беларускую мову
11.05.2019
Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву пракурору Крупскага раёна на мужчын, якія прадстаўляліся расіянамі і абражалі беларускую мову, піша «Еўрарадыё».

Здарэнне адбылося 8 траўня ў краме ў Крупках. Пушкін папрасіў "работніка ў фірменным адзенні крамы, але без бэджыка" паказаць, дзе знаходзіцца распушчальная кава. У адказ пачуў "лаянку, абразы беларускай мове і культуры, нахабнае сцвярджэнне, што ён, маўляў — "расіянін" і не лічыць патрэбным ведаць беларускую мову". Гэты работнік сышоў, але пазней мастак з ім зноў сутыкнуўся ў гандлёвай зале. І зноў здарыўся канфлікт.

Па словах Алеся Пушкіна, мужчына зноў абражаў яго і беларускую мову. Яго падтрымаў і супрацоўнік аховы крамы, які таксама прадставіўся "расіянінам".

Праз некалькі гадзін работнік крамы напісаў заяву на Пушкіна ў Крупскі РАУС і ў мастака ўзялі тлумачэнні. Зусім магчыма, што "расіянін" прадставіў зусім іншую версію канфлікту.




Дата стварэння навіны 11.05.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку