АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

"Росбалт": Уцюрына маглі арыштаваць за занадта блізкія адносіны з ФСБ

"Росбалт": Уцюрына маглі арыштаваць за занадта блізкія адносіны з ФСБ
02.05.2019
Намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі і былога кіраўніка Службы аховы прэзідэнта Андрэя Уцюрына маглі арыштаваць за занадта блізікя адносіны з расійскай ФСБ.

Такое меркаванне ананімнай крыніцы перадае інфармацыйнае агенцтва "Росбалт". 

Уцюрына затрымалі 22 красавіка. 24 красавіка кіраўнік дзяржавы падпісаў указ пра пазбаўленне яго пасады праз дыскрэдытацыю звання вайскоўца. Паводле неафіцыйных звестак, КДБ затрымаў яго за хабар у 150 тысяч долараў. 

Раней Уцюрын быў кіраўніком Службы бяспекі прэзідэнта, у якой працаваў з 1995 года. Крыніца "Росбалта" адзначае, што Уцюрын меў непасрэдны доступ да Аляксандра Лукашэнкі: "Не менш важна і тое, што ўсе апошнія 25 гадоў Андрэй Уцюрын уваходзіў у самае блізкае кола зносін Лукашэнкі, у яго сям'ю. Аж да таго, што малодшы сын прэзідэнта, Коля, літаральна рос на руках у татавага ахоўніка. Але такі хабар выглядае смешна для тых колаў, пра якія ідзе гаворка. Там падобныя разлікі — гэта норма. Так што рэальная прычына арышту ў іншым. Пагаворваюць пра змову, але я думаю, што справа ўсё ж у занадта блізкіх адносінах Уцюрына з расійскімі спецслужбамі".

Крыніца "Росбалта" ў беларускіх сілавых структурах таксама пацвердзіла, што Уцюрына затрымалі за супрацу з расійскімі спецслужбамі: "Андрэя Уцюрына затрымалі за неаднаразовыя і шматлікія злівы інфармацыі расійскім ФСБ і ФСА (Федэральная служба аховы. — Еўрарадыё). Ён не шпіён у звычайным сэнсе, яго сувязі дасталіся яму "ў спадчыну" з мінулага. Ён сам расіянін, вучыўся, працаваў і сябраваў з калегамі з расійскіх спецслужб. У сітуацыі, калі ў наяўнасці вялікі канфлікт паміж Масквой і Мінскам, такія паводзіны для чалавека з бліжэйшага атачэння Лукашэнкі недапушчальныя. Вось яго і прыбралі". 

У "Росбалце" лічаць невыпадковым, што пасля арышту Уцюрына з Беларусі быў адкліканы расійскі амбасадар Міхаіл Бабіч. 

Таксама падкрэсліваецца, што адначасова з арыштам высокапастаўленага сілавіка быў затрыманы і гендырэктар кампаніі "Белтэлекам" Сяргей Сівадзедаў і яшчэ тры яго супрацоўнікі. Іх вінавацяць у хабары. Неафіцыйная ж прычына затрымання, паводле інфармацыі "Росбалта", — фактычная перадача беларускага канала падлучэння да інтэрнэту пад кантроль расійскіх ведамстваў.

euroradio.fm

Дата стварэння навіны 02.05.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку