АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Анатоль Лябедзька: Не думаю, што Зяленскі і Лукашэнка пасябруюць

Анатоль Лябедзька: Не думаю, што Зяленскі і Лукашэнка пасябруюць
01.05.2019
Як будзе складвацца супраца новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі?

Па меркаванню палітыка Анатоля Лябедзькі, наўрад ці кіраўнікі краін будуць мець цёплыя стасункі, а што датычыць інтарэсаў краін, то яны будуць вызначацца ў перамовах на ўзроўні ўрадаў.

 – Я прагназую, што значная частка стасункаў, у першую чаргу што датычаць эканомікі, будуць пераведзены на ўзровень урадаў. Там знойдуцца людзі больш прагматычныя, і так будзе прасцей і Зяленскаму, і Лукашэнку. Будзе некалькі ўзроўняў кааперацыі, супрацы, і кожнаму знойдзецца сваё месца. Канешне, будуць сустрэчы Лукашэнкі і Зяленскага, без гэтага не абыйсціся, але я не думаю, што гэта будзе нейкае цеснае сяброўства, нават на такім узроўні, як было ў Лукашэнкі з Парашэнкам. 

Падчас перадвыбарнай кампаніі пра Лукашэнку ў Зяленскага асабліва ніхто не пытаўся. Будучы прэзідэнт Украіны ўспамінаў кіраўніка Беларусі толькі ў сваіх пародыях і жартах. Але гэта было задоўга да пачатку палітычнай кампаніі Уладзіміра Зяленскага. Лукашэнка ж паспеў узгадаць Зяленскага па меншай меры два разы. Спачатку ён агітаваў супраць яго, а пасля дэбатаў на стадыёне ў Кіеве, ён завочна перайшоў з ім на „ты”, ласкава назваўшы Зяленскага „Валодзем”. 



Дата стварэння навіны 01.05.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку