АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Нямецкі палітык і юрыст пра беларускую пенсійную сістэму: «Гэта грабеж! Быць не можа, каб бралі і нічога не вярталі!»

 Нямецкі палітык і юрыст пра беларускую пенсійную сістэму: «Гэта грабеж! Быць не можа, каб бралі і нічога не вярталі!»
25.04.2019
Лістапад 2019-га ды жнівень 2020-га – прыблізна ў гэтыя даты мусяць адбыцца парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

А значыць, можна раздаваць перадвыбарчыя падарункі. З траўня беларусам падцягнуць працоўныя пенсіі ды пенсіі паводле ўзросту (у сярэднім на 6,3 %) да 411-ці і 418 рублёў адпаведна. Дзень салідарнасці пакаленняў у сталіцы адзначылі правядзеннем міжнароднага Форуму сеньёрскіх арганізацыяў.

Пра тое, як насамрэч выглядае жыццё пенсіянераў у Беларусі, размаўляем са старшынёй грамадскага аб’яднання пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццянай Зялко:

«Падвышэнне пенсійнага ўзросту – гэта не выхад. У вас ёсць столькі працоўных месцаў, такіх, каб пенсіянер са сваім вопытам мог годна працаваць? Не, яны прапаноўваюць прыбіральшчыцай, нянечкай ці нешта падобнае. І тое не заўсёды. А працягласць жыцця, асабліва пасля Чарнобыльскай аварыі, якая? У нас палова мужчынаў не дажывае да пенсіі! Але яны плацяць. Людзі працуюць, яны ўсюды плацяць, усе абсалютна ўзносы. Але калі не хапае стажу перад выхадам на пенсію – усяго якісьці месяц! – а людзі працягваюць працаваць і атрымліваюць пенсію, значыць, гэты стаж ім не залічыцца! І хоць ты плаціш гэтыя ўзносы – ніхто табе пенсію не пералічыць.

Адзін нямецкі палітык і юрыст сказаў: «Гэта грабеж сярод белага дня! Ты, хіба што, чагосьці не разумееш, такога быць не можа, каб бралі і нічога не вярталі!»




Дата стварэння навіны 25.04.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку