АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Таццяна Канеўская: Праз сына міліцыя спрабуе ціснуць на мяне

Таццяна Канеўская: Праз сына міліцыя спрабуе ціснуць на мяне
25.04.2019
Актывістка паведаміла пра аднаўленне міліцэйскай праверкі.

Актывістка ініцыятывы, якая аб’ядноўвае сваякоў асуджаных за наркотыкі “Наша права” гамяльчанка Таццяна Канеўская паведаміла пра аднаўленне міліцэйскай праверкі (Следчы камітэт Гомельскага гарадскога аддзелу), у дачыненні яе сына Дзмітрыя Канеўскага, якая праводзілася  міліцыяй у лістападзе мінулага году.

Падстваю для правядзенні праверкі сталася заява ў міліцыю ад непаўнагадовай дзеўчыны пра, нібыта, інтымныя адносіны з сынам Таццяны Канеўскай 20 – гадовым Дзмітрыем.

Са словаў Дзмітрыя Канеўскага, ўлетку мінулага году ён разам са сваёй дзеўчынай сустрэлі на вакзале 13 – гадовую дзяўчынку. Яна плакала і скардзілася, што развіталася са сваім бойфрэндам, наракала на складаныя адносіны з маткаю. Маладзёны выслухалі дзеўчыну, напаілі яе гарбатай, супакоілі і Дзмітрый пакінуў ёй свой нумар тэлефона, каб дзеўчына, у выпадку неабходнасці, магла яму затэлефанаваць. Больш, як цвердзіць Дзмітрый Канеўскі, ён яе ўжо не бачыў. Але ў лістападзе мінулага году міліцыя распачала праверку па факту сцверджання 13 – гадовай дзяўчыны, што ў яе з ім былі інтымныя адносіны. У межах міліцэйскай праверкі Дзмітрый здаваў розныя аналізы, праводзіліся неабходныя экспертызы. Па выніках – усе падазрэнні з Дзмітрыя Канеўскага былі зняты. Неўзабаве ён з’ехаў на заробкі ў Польшчу.

22 красавіка калі Таццяна Канеўская разам з іншымі актывісткамі ініцыятыў “Наша права” і “Матчын рух 328” знаходзілася ў будынку Савета Міністраў ёй патэлефанавалі са Следчага камітэту Гомля і паведамілі, што праверка адносна яе сына аднаўляецца. Гэтам разам яго хочуць праверыць на дэтэктары хлусні. Актывістка пераканана, што такім чынам праз сына на яе ціснуць за яе грамадскую дзейнасць.

“Міліцыя актывізаваліся менавіта ў той момант, калі мы – сваякі асуджаных за наркотыкі, настойліва пачалі штурмаваць  Палату прадстаўнікоў, - каментуе Таццяна Канеўская. – І патэлефанавалі пра аднаўленне праверкі, калі мы з актывісткамі знаходзіліся ў Саўміне. Я не думаю, што гэта супадзенне. Міліцыя проста спрабуе патрапаць мне нервы такім чынам. Але хай не стараюцца, я пераканана ў невінаватасці майго сына і не маю падстаў хвалявацца за яго ў сувязі з той заявай непаўнагадовай дзеўчыны”.

Таццяна Канеўская – вядомая актывістка ініцыятывы “Наша права”, дамагаецца  зменаў у антынаркатычнае заканадаўства, у 2018 годзе брала ўдзел у галадоўцы пратэсту супраць празмерна жорсткага пакарання (вялікіх тэрмінаў) за наркотыкі. Яе сын Аляксандр Канеўскі быў асуджаны на 6 гадоў зняволення за набыццё двух цыгарэт марыхуаны для сябе і свайго сябра.

Ларыса Шчыракова, Гомельская вясна



Дата стварэння навіны 25.04.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку