АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Жонка іранца, якога высылаюць зь Беларусі, рабіла спробу суіцыду, яе паклалі ў «Навінкі»

Жонка іранца, якога высылаюць зь Беларусі, рабіла спробу суіцыду, яе паклалі ў «Навінкі»
15.04.2019
У судзе Маскоўскага раёну Менску 15 красавіка разглядаюць скаргу на рашэньне аб высылцы ў Іран Мэхрдада Джамшыдыяна, якому на радзіме пагражае сьмяротная кара.



Мэхрдад Джамшыдыян шмат гадоў таму ўцёк з Ірану ад перасьледу з палітычных прычынаў, жыве ў Беларусі з 1993 году. Мае ў Менску сям’ю: жонку-беларуску і траіх дзяцей. Прасіў беларускага грамадзянства, але яму адмовілі, паведамляе радыё Свабода.

У Іране Джамшыдыяну пагражае сьмяротнае пакараньне. З 2009 году ўлады Ірану патрабуюць ягонай выдачы, бо падазраюць у датычнасьці да забойства, што іранец адмаўляе (у час забойства яго не было ў краіне, сьцьвярджае Джамшыдыян). Апрача таго, у Іране яго чакае абвінавачаньне ў вераадступніцтве, бо ў Беларусі ён перайшоў з ісламу ў хрысьціянства, а гэта ў Іране лічыцца злачынствам.

На суд прыйшла дачка Мэхрдада Джамшыдыяна Дыяна. Яна паведаміла карспандэнту Свабоды, што ў красавіку сытуацыя ў іх сям’і стала яшчэ горшай — іх маці, жонка Мэхрдада, спрабавала ўчыцніць суіцыд.

«Наша маці Алена цяпер ляжыць ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках, яна наглядаецца пасьля спробы суіцыду, — расказала яна. — Яе выратавалі, але што будзе далей — ніхто ня ведае. Гата адбылося ў пачатку красавіка. І маральных, і матэрыяльных сілаў у нас усіх сапраўды ўжо не засталося.

Раней мама перанесла анкалёгію, яна вельмі хворая і як тату арыштавалі, мы прасілі, каб яму далі з ёй сустрэцца, ёй вельмі была патрэбна гэтая падтрымка. Ніводнага спатканьня не дазволілі. І на час вырашэньня патыньня ў судзе яго маглі адпусьціць, гэта закон дазваляе, але таксама не адпусьцілі».



Дата стварэння навіны 15.04.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку