АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

14 чалавек будуць судзіць у Берасьці за пратэсты супраць акумулятарнага заводу

14 чалавек будуць судзіць у Берасьці за пратэсты супраць акумулятарнага заводу
15.04.2019
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк сказаў Свабодзе, што на раніцу 15 красавіка ў ізалятары знаходзіцца сама меней 14 чалавек зь ліку пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу.

9 чалавек затрымалі ў пятніцу, калі яны прыйшлі ў Ленінскі РАУС з позвамі, паведамляе радыё Свабода.

«Яшчэ траіх затрымалі падчас акцыі 14 красавіка. І, наколькі мне вядома, дваіх — пасьля акцыі. Такім чынам, атрымліваецца, сама меней 14 чалавек пакінулі ў ізалятары да суду. Вядома, што затрымана было болей, некаторых адпусьцілі. 14 чалавек — гэта тыя, хто цяпер знаходзіцца ў ізалятары», — расказаў Раман Кісьляк.

Чакаецца, што 15 сакавіка затрыманых будуць судзіць за парушэньне закону аб правядзеньні масавых акцыяў.

14 красавіка ў Берасьці адбыўся чарговы пратэст супраць пабудовы акумулятарнага заводу. Ня менш за 200 чалавек сабраліся на плошчы Леніна і прайшлі цэнтральнымі вуліцамі гораду, скандуючы лёзунгі «“Не” — заводу!», «Свабоду!»

Падчас акцыі міліцыянты, супрацоўнікі АМАП выхоплівалі з калёны найбольш актыўных дэманстрантаў. Некаторых людзям удавалася адбіць, аднак потым іх затрымлівалі.



Дата стварэння навіны 15.04.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку