АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Чым небяспечны Зяленскі для беларускай улады?

Чым небяспечны Зяленскі для беларускай улады?
11.04.2019
Да другога тура выбараў ва Украіне застаецца не так шмат часу.

 Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свой час некалькі разоў выказаў упэўненасць у перамозе Пятра Парашэнкі.

Але днямі выказаўся і аб яго апаненце Уладзіміры Зяленскім: заявіў, што і актор можа стаць эфектыўным прэзідэнтам, прывёўшы ў якасці прыкладу Рональда Рэйгана. Цікавая карэкцыя рыторыкі, цікавым застаецца і пытанне «на што і на каго разлічвае Лукашэнка ва ўкраінскай выбарчай гонцы?". Балазе па Трампе прагноз беларускага кіраўніка быў правільным.

На самай справе, працэсы праходзяць у суседняй краіне значна больш глыбокія, чым простая змена лідэра. Па вялікім рахунку, усё роўна каго ЦВК абвесціць пераможцам - палітыка дзяржавы, нават самі асновы існавання палітычных элітаў падлягаюць змене. Бо, калі паглядзець на вынікі першага тура, недабралі галасоў усе прадстаўнікі старых элітаў. Пётр Парашэнка можа перамагчы і можа стаць вельмі эфектыўным кіраўніком дзяржавы ў выпадку, калі пойдзе днямі агучаным шляхам - карэннага перафарматавання свайго атачэння і змены падыходаў да існавання дзяржаўных інстытутаў. Калі ж, нават атрымаўшы большасць, пойдзе шляхам "цэментавання" элітаў - яго час пры ўладзе будзе нядоўгім.

Тое ж самае можна сказаць і пра Зяленскага: спробы сфармаваць каманду са старых кадраў прывядуць да датэрміновых выбараў прэзідэнта пасля імпічменту альбо майдана. А вось фармаванне цалкам новай палітычнай эліты можа стаць прычынай поспеху.

Для Аляксандра Лукашэнкі такі варыянт развіцця падзей ёсць прамой пагрозай: - з аднаго боку ён ламае старыя схемы камунікацыі з кіраўніцтвам суседняй дзяржавы - з другога боку, ён (у выпадку поспеху Украіны) дае відавочны прыклад для Беларусі і беларусаў - змены магчымыя і яны могуць прывесці да лепшага.

Натуральна, што фармаванне новых элітаў, перафарматаванне дзяржавы не з'яўляецца простым працэсам і Украіна можа прайсці праз цэлую звязку праблем. Нельга адкідаць і фактар расійскага ўплыву. Але гэта таксама пазітыў - бачыць чужыя памылкі, рабіць з іх высновы - прасцей і танней, чым набіць гузы на ўласным ілбе.

Паводле thinktanks.by



Дата стварэння навіны 11.04.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку