АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Саакашвілі адказаў Лукашэнку на параўнаньне з Парашэнкам

Саакашвілі адказаў Лукашэнку на параўнаньне з Парашэнкам
09.04.2019
У інтэрвію турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu Аляксандар Лукашэнка зноў падтрымаў Пятра Парашэнку.

І заклікаў украінцаў не галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах за Ўладзімера Зяленскага, а таксама згадаў былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі.

 «Калі Саакашвілі праводзіў выбары, будучы прэзыдэнтам, Канстытуцыю памяняў, яшчэ нешта — пачалі з народам займацца жартамі, — казаў Аляксандар Лукашэнка. — Гэта прывяло да таго, што яму давялося пакінуць Грузію і хавацца ў іншых краінах.

Каб Парашэнку не прыйшлося залазіць на дах і з даху заклікаць украінцаў абараніць яго, ён зробіць усё для таго, каб украінцы яго падтрымалі. Ён павінен зрабіць усё для таго, каб народ падтрымаў яго».

Міхэіл Саакашвілі адказаў на Facebook.

«Дарагі спадар Лукашэнка, калі ласка, ня блытайце нешта з пальцам, — напісаў Саакашвілі. — Я і Парашэнка, як кажуць у нас у Адэсе, гэта дзьве вялікія розьніцы, і ў іншых краінах я не „хаваюся“, мяне проста часова не пускаюць у мае краіны».

Сам Саакашвілі падтрымлівае Зяленскага. Адказваючы на пытаньне вядоўцы ў эфіры тэлеканалу «Настоящее время» Саакашвілі удакладніў, што як толькі Парашэнка «страціць уладу, і ягоны загад не пускаць яго ў краіну страціць сілу» тады ён абавязкова скарыстаецца «законным правам вярнуцца на Ўкраіну».

 Саакашвілі ў 2015 годзе атрымаў украінскае грамадзянства і стаў кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі, а праз два гады сваім ўказам Парашэнка пазбавіў яго грамадзянства. Саакашвілі забаранілі ўезд на ўкраінскую тэрыторыю да 2021 году.

Нягледзячы на афіцыйную забарону, у верасьні 2017 году Саакашвілі змог прарвацца на тэрыторыю Украіны. Яго паплечнікі дапамаглі яму перасячы мяжу з Польшчай. Улады ня сталі арыштоўваць Саакашвілі, і ён некалькі месяцаў правёў у Украіне, арганізуючы акцыі пратэсту супраць Парашэнкі.

У мінулым лістападзе Грузінскі апэляцыйнай суд пакінуў у сіле прысуд, вынесены Саакашвілі за перавышэньне паўнамоцтваў. Саакашвілі завочна асудзілі на шэсьць гадоў турмы па справе аб зьбіцьці дэпутата Валерыя Гелашвілі ў 2005 годзе, прыйшоўшы да высновы, што гэта было зроблена на загад экс-прэзыдэнта.


svaboda.org

Дата стварэння навіны 09.04.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку