АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Генпракурор Канюк: Сумы пратэрмінаваных даўгоў па экспартных пастаўках у Расію склалі $189 мільёнаў

Генпракурор Канюк: Сумы пратэрмінаваных даўгоў па экспартных пастаўках у Расію склалі $189 мільёнаў
08.12.2018
Сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў па экспартных пастаўках у Расію склалі $189 мільёнаў.

Такія лічбы генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк прывёў сёння ў Маскве на нарадзе з кіраўнікамі суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў, перадае БЕЛТА.

Гаворка ішла аб скарачэнні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і вяртанні валютнай выручкі ў Беларусь.

Аляксандр Канюк нагадаў, што з 2015 года праведзена больш за 470 праверак выканання заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці, 477 службовых асоб прыцягнутыя да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці. распачата 85 крымінальных спраў, 26 з іх — у дачыненні да замежных грамадзян.

Так, па словах генпракурора, беларускі малочны завод паставіў сваю прадукцыю ў Санкт-Пецярбург на адрас структуры, да гэтага прызнанай банкрутам.

Нанесеная шкода ацэньваецца ў памеры $500 тысяч. Генпракурор дадаў, што ў махлярскую схему з пастаўкамі гэтай жа санкт-пецярбургскай структуры, як высветлілася, аказаліся завязаныя і некаторыя іншыя беларускія мяса- і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Агульны памер шкоды склаў $1,5 мільёна.

Гаворачы аб цяперашняй сітуацыі, генпракурор адзначыў, што больш за 40% ад агульнай сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў па экспартных пастаўках ($189 мільёнаў) прыпадае на арганізацыі Расійскай Федэрацыі.

Палова пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці прыпадае на прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Беларусі. Насцярожвае таксама рост пратэрмінаванай запазычанасці ў прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім», адзначыў генпракурор.

У нарадзе таксама ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр прамысловасці Павел Уцюпін, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Былі запрошаныя кіраўнікі размешчаных на тэрыторыі Расіі суб'ектаў тавараправоднай сеткі (з беларускім капіталам) беларускіх арганізацый-экспарцёраў (гандлёвыя дамы, афіцыйныя дыстрыб'ютары, прадстаўніцтвы, буйныя дылеры), перакладае НН.



Дата стварэння навіны 08.12.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку