АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Пратэсты ва Францыі: 400 затрыманых, 4 загінулых

Пратэсты ва Францыі: 400 затрыманых, 4 загінулых
08.12.2018
На вуліцы выведзеныя бронемашыны.

Толькі ў суботу ў Парыжы былі затрыманыя больш за 200 чалавек. Тым часам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пратэсты — вынік няўдалага парыскага пагаднення па клімаце. "Людзі не хочаць плаціць вялікія сумы грошай, у прыватнасці, краінам трэцяга свету (якія незразумела як расходуюцца), для таго каб магчыма абараніць навакольнае асяроддзе", а таксама заявіў што дэманстранты скандуюць: "Мы хочам Трампа!", — піша CNN. 

Для разгона натоўпу паліцыя ўжывае ўсе даступныя метады: фізічную сілу, вадамёты, слезацечны газ і гумавыя кулі. Упершыню за апошнія 16 год на вуліцы былі выведзеныя браневікі.
З моманту пачатку пратэстаў загінула 4 чалавекі. Апошней загінулай была 80-гадовая жанчына, якая памерла ад патраплення ў яе газавай гранаты, піша Медуза.

Тэлебачанне ў Францыі дэманстравала выявы таго, як найбуйнейшыя супермаркеты і буцікі Парыжу былі закрытыя і не працавалі, нягледзячы на хуткі надыход Раства. У чаканні паўтарэння беспарадкаў, манументы, уключаючы Эйфелеву Вежу, і многія станцыі метро былі закрытыя. На вуліцы Парыжу выведзена 8 000 паліцыянтаў.

Прэсавы-сакратар МУС Францыі паведаміў што у гэтую суботу на вуліцы выйшла 31 000 пратэстоўцаў, што на 5000 меней чым у мінулую, піша CNN.
пераклад Новы час 


Дата стварэння навіны 08.12.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку