АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Павел Севярынец: рэжыму дармаедаў пара на выхад

Павел Севярынец: рэжыму дармаедаў пара на выхад
06.12.2018
Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе партыі новую рэдакцыю сумна вядомага "Дэкрэта пра дармаедаў":



- Да якога ж дна подласці трэба дайсці, каб, жывучы за народныя грошы, гэты самы народ абдзіраць да крыві - і пры гэтым тыцкаць яму, народу, "дармаедствам"!

Бо не патрэбныя Беларусі 50 тысячаў чыноўнікаў, тысячы "бюджэтных" бээрэсэмаў, ідэолагаў, гэбістаў, райвыканкамы на 300-400 бюракратаў, якія гадамі шукаюць альбо выдумваюць гайкі, каб закруціць яшчэ парачку.

Сказаў жа вам, дармаедам, народ летась: сыходзьце! Спалохаліся, вывелі на вуліцы міліцыю ды войскі, адпаўзлі, бо захістаўся трон. Аддыхаліся. Не, трэба давесці ўсім: маўляў, мы крутыя, мы вас, гадаў, усё раўно прыжмём.

Калі вы такія крутыя - крамлёўскіх бандытаў адсюль павыганяйце. А народ пакіньце у спакоі. І сыходзьце. 

Рэжыму дармаедаў пара на выхад! - заявіў Павел Севярынец.

bchd.info

Дата стварэння навіны 06.12.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку