АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў

Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў
01.12.2018
Урачыстае ўзнагароджаньне пераможцаў адбудзецца ў дзень прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

30 лістапада праваабарончая супольнасьць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.

Нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў за дасягненьні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам». З 2011 года прэмія зьяўляецца агульнай ад усёй беларускай праваабарончай супольнасьці, якой за абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека штогод адзначаецца «Праваабаронца года», «Журналіст года», «Адвакат года» (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 годзе – «Кампанія/ініцыятыва года».

Арганізацыямі-сузаснавальніцамі прэміі зьяўляюцца Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Камітэт «Салідарнасьць», Цэнтар прававой трансфармацыі, Праваабарончы альянс, Прававая ініцыятыва, Грамадзкая ініцыятыва супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры.

Сёлета ў намінацыі «Праваабаронца года» у сьпіс прэтэндэнтаў увайшлі:

Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі

Генадзь Федыніч і Ігар Комлік, Незалежны прафсаюз РЭП

Наста Лойка, Human Constanta

У намінацыі «Журналіст года» вылучаныя:

Таццяна Каравенкова, БелаПАН

Ірына Леўшына, БелаПАН

Аляксандр Тамковіч, «Свабодныя навіны»

За званьне найлепшай «Праваабарончай кампаніі/ініцыятывы года» будуць змагацца:

«Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»

Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Берасьці.

Вызначаць пераможцаў будзе шырокае кола беларускіх праваабарончых арганізацый і арганізацый, якія маюць у сваёй дзейнасьці праваабарончую кампанэнту.

Урачыстае ўзнагароджаньне пераможцаў адбудзецца 10 сьнежня 2018 года, у дзень прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Паводле ПЦ «Вясна»




Дата стварэння навіны 01.12.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку