АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Актывісты збіраюць подпісы ў райвыканкам каб набылі рэанімабіль

Актывісты збіраюць подпісы ў райвыканкам каб набылі рэанімабіль
30.11.2018
28 лістапада распачалася грамадская кампанія за набыццё рэанімабіля для Акцябрскага раёну.

“Якасная медычная дапамога не даступна тым людзям, - тлумачыць ініцыятарка збору подпісаў, жыхарка пасёлку Акцябрскі Вольга Павук, -  якія жывуць у маленькіх населеных пунктах. Шпіталі правінцыйных гарадоў і мястэчак адрозніваюцца па аснашчэнню ад вялікіх гарадоў. Часта пацыенты Акцябрскага раёну змушаны ехаць па якасную медычную дапамогу ў Светлагорск ці Гомель. У нашым горадзе кожны чалавек можа пацвердзіць, што часта здараюцца сітуацыі, калі ты чакаеш хуткую дапамогу, а яна не едзе”.

Актывістка Вольга Павук з гэтай праблемай звярталася ў Акцябрскі райвыканкам. У адказе чыноўнікі паведамілі, што ў Акцябрскім дастаткова машын хуткай дапамогі (4 аўто). Але яны класа А, то бок могуць выкарыстоўвацца толькі для траспартыроўкі хворых у суправаджэнні медычнага персаналу.

“Але часта пацыенты маюць патрэбу ў экстранай медычнай дапамозе, у тым ліку і падчас транспартавання, - кажа Вольга Павук. -  У Менску толькі 5 аўтамабіляў хуткай дапамогі маюць тэрмін эксплуатацыі звыш 5 гадоў. Астатнія меньш. У іх няма машын класа А, бо яны выкарыстоўваюцца толькі для траспартыроўкі пацыентаў і не маюць дастатковага медычнага абсталявання. Стандартная машына ў сталіцы абсталявана апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, дэфыбрыліятарм і ЭКГ апаратам, які дазваляе дыстанцыйна перадаваць электракардыяграму на пост лекара – кансультанта”.

Актывісты лічаць, што гораду і раёну неабходны аўтамабіль рэанімацыйнай дапамогі і кваліфікаваная брыгада лекараў, якія будуць дапамагаць пацыенту ўжо падчас транспартыроўкі ў лякарню. Гэта зменшыць колькасць смярцей падчас дарогі з дому да медычнай установы і палепшыць будучае лекаванне.

Ларыса Шчыракова, Гомельская вясна



Дата стварэння навіны 30.11.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку