АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Брыжыт Бардо напісала адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку

Брыжыт Бардо напісала адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку
28.11.2018
Француская актрыса Брыжыт Бардо апублікавала на сайце свайго фонду адкрыты ліст, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку.

 Копію ліста яна таксама даслала ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі. У дакумэнце гаворыцца аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі і аб патрэбе прыняць закон, накіраваны на гуманнае абыходжаньне зь бяздомнымі жывёламі.

У лісьце Бардо піша:

«Жывёлы, асабліва вулічныя, пакутуюць і паміраюць у Беларусі такім жорсткім чынам, што раздаецца ўсё больш і больш абураных галасоў і дасылаецца зваротаў ў мой фонд. Жывёл ловяць, вабячы атручанымі прынадамі, страляюць у іх са стрэльбаў, часам у прысутнасьці дзяцей, няшчадна паддаюць ірацыянальнаму і бесчалавечнаму дыктату скарумпаваных урадоўцаў і службаў. Вобраз вашай краіны моцна пагоршыўся, і толькі радыкальная і неадкладная зьмена зможа выправіць гэта».

Брыжыт Бардо просіць беларускага кіраўніка, каб грошы, выдаткаваныя на вынішчэньне бяздомных жывёл, накіравалі на іх стэрылізацыю і прытулкі: «Я гатовая накіраваць у Менск прадстаўніка фонду, які дапаможа ўбачыць і вырашыць без пакутаў праблему залішняга росту сабачай і кашэчай папуляцыі. Я захоплена вашымі традыцыямі і фальклорам! Будзьце мужным, не расчаруйце мяне!»
 

Брыжыт Бардо — адна з самых знакамітых францускіх акторак. Яна абвясьціла аб заканчэньні акторскай кар’еры ў 1973 годзе і з тых часоў займаецца грамадзкай дзейнасьцю. Яе фонд па ахове жывёл быў заснаваны ў 1987 годзе.

паводле радыё Свабода

Дата стварэння навіны 28.11.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку