АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Міністр абароны Польшчы выступіў супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі

Міністр абароны Польшчы выступіў супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі
20.11.2018
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак выступіў супраць стварэння ў ЕС структур, якія маглі б канкураваць з НАТА.

 У часе візіту ў Брусэль кіраўнік абароннага ведамства Польшчы падкрэсліў, што Еўрасаюз не быў створаны з мэтай стварэння сумеснай сістэмы абароны, перадае Польскае радыё.

«Для гэтага быў створаны Паўночнаатлантычны альянс. НАТА з'яўляецца сістэмай сумеснай абароны, якую неабходна ўмацоўваць і развіваць. Гэта наша агульная заданне. І ў гэтым меркаванні сыходзіцца большасць міністраў абароны ЕС», — адзначыў Марыюш Блашчак

Бачанне адзінай еўрапейскай арміі на мінулым тыдні выказала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. На яе думку, такое фарміраванне «прадэманстравала б свету, што вайна паміж краінамі Еўропы выключана назаўжды». Паводле Ангелы Меркель, армія ЕС была б не альтэрнатывай НАТА, а дадаткам Альянсу.

radiopolsha.pl, пераклад НН

Дата стварэння навіны 20.11.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку