АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Баранавіцкія ўлады не хочуць мяняць савецкія назвы вуліц

Баранавіцкія ўлады не хочуць мяняць савецкія назвы вуліц
19.11.2018
Улады Баранавіч не хочуць мяняць назвы вуліц, якія носяць імёны людзей, датычных да Кастрычніцкага перавароту ў Расіі ў 1917 годзе.

Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы за апошнія некалькі гадоў трэці раз звярнулася да мясцовых уладаў з прапановай памяняць назвы вуліц, якія носяць імёны расейскіх тэрарыстаў або тых, хто ніякага дачынення не меў ні да Баранавіч, ні да Беларусі наогул. Узяць хаця б  вуліцу Войкава, кажа экс-старшыня таварыства Мікалай Падгайскі: – Войкаў – забойца цара. 

Царква ўхваляе цара як святога, а грамадзяне жывуць на гэтай вуліцы. Гэта нонсэнс. У нас ёсць парк “50 год БССР”. І гэта быў участак графа Развадоўскага – заснавальніка Баранавічаў. Таму мы прапанавалі назваць у яго гонар парк. Нам адмовілі. 

– Павінны ва ўладныя структуры прыйсці іншыя людзі, якія будуць прымаць рашэнні з пункту гледжання беларусаў і для беларусаў. 

Паводле Мікалая Падгайскага, баранавіцкая ўлада чарговы раз праігнаравала прапанову памяняць хаця б назву вуліцы адыёзнай асобы Войкава. Пад прапановай падпісаліся 190 гараджан. Але для ўладаў 190 чалавек не аўтарытэт для замены назвы вуліцы. 




Дата стварэння навіны 19.11.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку