АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Германія і Францыя ствараюць парламенцкі сход дзвюх краін

Германія і Францыя ствараюць парламенцкі сход дзвюх краін
15.11.2018
Парламенцкі сход дзвюх краін пачне працаваць з 2019 года. 50 нямецкіх і столькі ж французскіх дэпутатаў будуць праводзіць два сумесныя пасяджэння штогод.

З наступнага года пачне працу парламенцкі сход дэпутатаў Германіі і Францыі. Пра гэта паведаміў старшыня германскага бундэстага Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble) па сканчэнні сустрэчы з кіраўніком французскага Нацыянальнага сходу Рышарам Феранам ў Парыжы ў сераду 14 лістапада.

Па 50 дэпутатаў з абедзвюх краін будуць праводзіць сумесныя пасяджэння двойчы на год. Месцы ў дэлегацыях будуць размяркоўвацца прапарцыйна прадстаўніцтву фракцый у бундэстагу і Нацыянальным сходзе Францыі. На думку Шойбле, рэгулярныя сустрэчы нямецкіх і французскіх парламентарыяў дазволяць ім знайсці агульныя падыходы ў многіх спрэчных пытаннях. Напрыклад, аб стварэнні агульнаеўрапейскай арміі, за што выступаюць прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel).

Дэпутат бундэстага Андрэас Юнг (Andreas Jung), які ўзначальвае германа-французскую групу парламентарыяў, заявіў у інтэрв'ю агенцтву AFP, што адным з пытанняў для абмеркавання ў новым органе павінна стаць будучыня атамнай электрастанцыі Фесенхайм. Улады ФРГ даўно настойваюць на закрыцці найстарэйшай французскай АЭС, размешчанай на мяжы дзвюх краін. Французскі бок асцерагаецца страты працоўных месцаў і зацягвае рашэнне.

Абноўлены Елісейскі дагавор

Чакаецца, што пагадненне аб стварэнні парламенцкага сходу будзе ўрачыста падпісаны 22 студзеня 2019 года, у 56-ю гадавіну падпісання Елісейскага дагавора, які служыць асновай саюзніцкіх адносін ФРГ і Францыі. У гэты ж дзень павінна быць падпісана новае пагадненне паміж Берлінам і Парыжам аб паглыбленні супрацоўніцтва ў розных сферах.

Паводле Deutsche Welle, пераклад НЧ



Дата стварэння навіны 15.11.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку