АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Шлях да незалежнасьці Польшчы пракладвалі таксама іншыя народы

Шлях да незалежнасьці Польшчы пракладвалі таксама іншыя народы
11.11.2018
11 лістапада Польшча адзначае 100-годзьдзе ўзнаўленьня незалежнасьці. З гэтае нагоды ў пасольстве краіны ў Беларусі прайшло ўручэньне прынагодных мэдалёў людзям, заслужаным для беларуска-польскай супрацы.

Адным з ляўрэатаў зьяўляецца вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. Ён узнагароджаны за папулярызацыю супольнай беларуска-польскай гісторыі ды арганізацыю гістарычных мерапрыемстваў.Пра ролю беларусаў у адраджэньні польскай дзяржавы, пра этнічных беларусаў, грамадзян даваеннай Польшчы ды пра іншыя факты супольнай беларуска-польскай гісторыі зь Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко.

Паводле гісторыка, шлях да незалежнасьці Польшчы пракладвалі таксама іншыя народы, у тым ліку й беларусы – варта хоць бы ўзгадаць паўстаньне 1863 году, якое ў Беларусі вядомае як паўстаньне Кастуся Каліноўскага.Ігар Мельнікаў прыводзіць таксама іншыя прыклады, калі беларусы побач з палякамі змагаліся за Польшчу. 

«Нашы беларусы разам з палякамі першымі сказалі Гітлеру «не» ў 1939 годзе», – кажа спэцыяліст і падкрэсьлівае, што беларусы павінны ганарыцца сваімі жаўнерамі верасьня 1939 году гэтак жа, як ганарацца палякі сваімі. Нагадаем, у 1939 годзе ў шэрагах Войска Польскага служыла 70 тыс. салдат-беларусаў.Ігар Мельнікаў лічыць, што «Беларусь у складзе Польшчы сапраўды была часткай эўрапейскай цывілізацыі». Гісторык мяркуе, што гэты факт дапамагае сёньняшнім беларусам адчуваць сябе эўрапейцамі.



Дата стварэння навіны 11.11.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку