АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Віцебскія камуністы ледзьве не пабіліся каля помніка Леніну

Віцебскія камуністы ледзьве не пабіліся каля помніка Леніну
07.11.2018
Мітынг каля помніка, на які традыцыйна зьбіраюцца разам прадстаўнікі КПБ і Партыі левых «Справядлівы сьвет» скончыўся скандалам: камуністы розных партый паспрачаліся, хто зь іх «сапраўдны камуніст», а хто «здраднік».

Першым прамаўляць пра тое, што «Вялікі кастрычнік даў чалавеку права на жыцьцё» распачаў на прыступках помніка Аляксандар Дзядзінкін — першы сакратар Віцебскага абкама КПБ. Ён жа — дэпутат абласнога савету і дырэктар віцебскага філіялу міжнароднага ўнівэрсытэту «МІТСО». На мітынгу было й пару дзясяткаў студэнтаў, якім спадар Дзядзінкін даў у рукі па чырвоным гвазьдзіку.

Аляксандар Дзядзінкін - першы сакратар Віцебскага абкама КПБ, дэпутат і дырэктар ВНУ

Пасьля выступаў сакратароў трох віцебскіх райкамаў і спадара, які прадставіўся "старшынём Чыгуначнага саюзу афіцэраў" да прысутных зьвярнуўся Мікалай Селівашка, кіраўнік абласной структуры Партыі левых «Справядлівы сьвет». Дзядзінкін расцаніў гэты выступ як канкурэнцыю сваёй партыі. З крыкамі «Ідзіце адсюль, гэта ня ваш мітынг!» ён пачаў сьпіхваць спадара Селівашку з прыступак, а потым заклікаў сваіх аднадумцаў хутчэй ускладаць кветкі.
Але спрэчка на гэтым не спынілася. Каля помніка чуліся воклічы «Здраднікі!» і «Не, гэта вы здраднікі!». Удзельнікі ўрачыстага мітынгу яшчэ пэўны час махалі рукамі адно перад адным, высьвятляючы, хто зь іх «сапраўдны камуніст». Аляксандар Дзядзінкін неўзабаве зьехаў. Аднак да бойкі паміж імі не дайшло, паведамляе радыё Свабода.



Дата стварэння навіны 07.11.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку