АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У брэсцкай міліцыі вялікія праблемы - неабходна заняцца кадравымі пытаннямі

У брэсцкай міліцыі вялікія праблемы - неабходна заняцца кадравымі пытаннямі
07.11.2018
Вельмі дзіўна павёў сябе на асабістым прыёме 24. 10. 2018 г. ў намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Алега Вялічкі начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС таго ж выканкаму Генадзь Вайтовіч.

 
Ён быў запрошаным на гэты прыём разам з іншымі чыноўнікамі, каб пагутарыць з брэсцкімі актывістамі і адказаць на іх пытанні. Але Генадзя Вайтовіча панесла. Ці то зоркі на плячах яму даюць крылы і боскую веліч, ці то характар у яго такой выбуховы.
 
Вось што распавёў грамадзянскі актывіст Віталь Казак, які там прысутнічаў:
 
«Вайтовіч сказаў, што Пятрухіна яшчэ будуць прыцягваць неаднаразова за фамільярнасць і іншае. За тое што міліцыянтаў называе па імені, паджартоўвае над імі. За гэта прыйдзецца адказваць. Вельмі шмат сабрана кампрамату на Петрухина і таму ўсё яшчэ наперадзе.
 
Мне сказаў, што калі з'яўлюся яшчэ раз на плошчы, то пасадзіць мяне ўжо не на суткі, а на значна большы тэрмін. Ну, і плюс абвінавацяць мяне адпаведна ва ўдзеле, і ў арганізацыі. Аказаў вось такі ціск на мяне. У мяне сям'я і мне складана сядзець па некалькі сутак у турме, але я лічу кожны берасцеец павінен быць там, дзе трэба быць дзеля абароны інтарэсаў грамадзян, экалогіі, нашай дзяржавы і нашай дзяржаўнасці.
 
Гэтак жа ён сказаў, што 14 кастрычніка на пл. Леніна выступоўцы нагаварылі на крымінальныя артыкулы. Маўляў, што на ўладу гонім, дакладней на карупцыянераў-чыноўнікаў. Гэта, вядома, розныя рэчы.
 
Вось як Дзям'ян Лепесевіч сказаў, што я гэтай уладзе не давяраю, я супраць гэтай улады. Гэта на думку Вайтовіча лічыцца крымінальным злачынствам. А Статкевіча, казаў, можна было адразу судзіць па крымінальным артыкуле за яго выступ. А Алег Вялічка сказаў, што адна справа збіраць подпісы па праблемах ЖКГ, аховы здароўя і зусім іншае за адстаўку чыноўнікаў узроўню выканкамаў. Гэта, маўляў, замах на ўладу. А старшыні выканкамаў - гэта ўлада. І збор подпісаў за іх адстаўку - гэта замах на ўладу. За гэта могуць судзіць.»
 
Сяргей Пятрухін, блогер: “Тое, што высокі чыноўнік-сілавік апусціўся да банальных пагроз у адрас актывістаў кажа ў першую чаргу пра ўзровень яго прафесіяналізму. Сітуацыя з кармленнем галубоў вельмі напружвае старшыню аблвыканкама Анатоля Ліса, які падпісаў інвестыцыйны дагавор на будаўніцтва небяспечнага завода АКБ, а сітуацыя ўжо дайшла да Менска. УУС падпарадкоўваецца аблвыканкаму. Вось і ўсё.
 

Вайтовіч служыць не закону, не людзям, а Анатолю Лісу і яго атачэнню і выконвае іхнія загады. Прыбраць з вуліц зборшчыкаў подпісаў супраць мясцовых выканкамаўскіх царкоў. Прыбраць з плошчы Леніна аматараў галубоў. І Вайтовіч рады старацца. У любой прававой дзяржаве Ліс са сваімі паплечнікамі- «акумуляташчыкамі» даўно паўстаў бы перад судом. 

Але карупцыя ў Беларусі пакуль непераможная. Завод АКБ - карупцыйная схема ў чыстым выглядзе. А Генадзю Вайтовічу першую чаргу неабходна заняцца кадравымі пытаннямі. З гэтым у брэсцкай міліцыі вялікія праблемы. На цёплых пасадах сядзяць “кум, брат, сват”, ва ўчастковыя бяруць абы ўзяць, пра ППС наогул прамаўчу, бо смеху варта такія ахоўнікі правапардку.”
 
Паўлюк Кавалёў, brestspring.com


Дата стварэння навіны 07.11.2018

Возврат к списку