АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Маці Коржыча не згодная з прысудам і будзе абскарджваць яго

Маці Коржыча не згодная з прысудам і будзе абскарджваць яго
06.11.2018
На думку жанчыны, на лаве падсудных мусілі апынуцца не толькі сяржанты, але і афіцэры вайсковай часці, дзе загінуў яе сын.

Маці загінулага вайскоўца Святлана Коржыч не задаволеная прысудам, які абвясціў Мінскі абласны суд, і будзе абскарджваць яго. 

Як паведамляла Еўрарадыё, за давядзенне Аляксандра Коржыча да самагубства суд прызначыў тром сяржантам вялікія тэрміны: Яўгену Бараноўскаму — 9 гадоў узмоцненага рэжыму, Антону Вяжэвічу — 7 гадоў, Ягору Скуратовічу — 6 гадоў. Яны пазбаўленыя званняў сяржантаў, таксама ў іх канфіскаваная маёмасць. 

"Наконт забойства — я не згодная. Бо ўсе размовы былі накіраваныя на тое, што я была згодная заплаціць любыя грошы. Сашу трымалі як закладніка, парушаныя былі ўсе ягоныя канстытуцыйныя правы. Трымалі ў закладніках і вазілі быццам псіхічна хворага чалавека, хоць усе псіхіятры даюць паказанні — псіхічна здаровы чалавек. А Саша пачаў ваяваць з сістэмай, супраць гэтых пабораў вайсковых, супраць беззаконня, якое чыніцца ў нашым беларускім войску. Я яго вучыла жыць паводле законаў... 

Калі б ён яшчэ мяне падключыў і своечасова мне гэтую інфармацыю (даў. — Еўрарадыё)... А так — забралі ў яго гэтыя картачкі, забралі тэлефоны. І застаўся ён у ізалятары сам-насам з Бараноўскім, Вяжэвічам, Скуратовічам", — заявіла маці Коржыча журналістам. 



Дата стварэння навіны 06.11.2018

Возврат к списку