АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Падтрымаем Міхаіла Жамчужнага!

Падтрымаем Міхаіла Жамчужнага!
02.11.2018
Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў у штрафным ізалятары Горацкай калоніі без перапынку каля 100 сутак.

«Ён там адзін супраць усіх, супраць цэлай сістэмы. Напішыце яму, падтрымайце лістом», – заклікае былы палітычны зняволены Мікола Дзядок.

Днямі пасля вялізарнага перапынку Мікола Дзядок атрымаў ліст з калоніі ад Міхаіла Жамчужнага.

“Смеласць заўсёды перамагае, – напісаў Мікола на сваёй старонцы ў Фэйсбук. – Міхаіл выкаціў ужо больш за 270 сутак ШІЗА. Больш за год знаходзіцца ў адзіночцы. Аднак штодзень па 2 гадзіны займаецца спортам. Піша, што падцягваецца 10 разоў (гэта ў 63 гады, заўважу). Чытае “Новы час”. Не без гонару пералічвае свае дасягненні: крымінальнікі пагналі “сматрашчага” зоны, быў зняты з пасады начальнік атрада, у якім месціцца Міхаіл, а начальнік калоніі Лапацін “сышоў на пенсію” (таксама наўрад ці сам). Усё гэта стала магчыма дзякуючы нязломнасці Міхаіла, ягоным адмовам падпарадкоўвацца несправядлівым правілам, упартасці, смеласці”.

“Ён там адзін супраць усіх, супраць цэлай сістэмы, – дадае Мікола Дзядок. – Напішыце яму, падтрымайце лістом, скаргай, званком у ПК-9…”

Міхаілу Жамчужнаму можна дасылаць лісты па адрасе:

213410, Магілёўская вобласць,

 г.Горкі, вул. Дабралюбава 16,

ПК-9.

***
Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.


Дата стварэння навіны 02.11.2018

Возврат к списку