АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Вячаслава Касінерава і яго жонку Марыну падазраюць у экстрэмізме

Вячаслава Касінерава і яго жонку Марыну падазраюць у экстрэмізме
01.11.2018
Міліцыя пачала адміністрацыйныя справы на актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава і ягоную жонку Марыну. Пра гэта яны паведамілі ў Фэйсбуку. 


"Пасля званку з Маскоўскага РАУСу я даведаўся, што у адносінах да мяне распачаты адміністратыўны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сеціве "Фэйсбук".
Мне падалося, што гэта можа быць нейкі жарт, і я запытаў, каб мне даслалі афіцыйную позву.


Праз хвілін 20 бравыя міліцыянты даслалі мне смс, паведаміўшы, што позва дастаўлена непасрэдна мне дахаты.

Напярэдадні святаў, пасля вызвалення Змітра Паліенкі і актывізацыі анархісцкага руху, што можа быць лепей новых рэпрэсій з боку дыктатуры?" — напісаў Касінераў. 

Жонку Касінерава Марыну таксама выклікалі 1 лістапада на допыт па адміністрацыйнай справе аб экстрэмізме.


Дата стварэння навіны 01.11.2018

Возврат к списку