АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У 100 найлепшых фільмаў свету уключаны фільм «Ідзі і глядзі»

У 100 найлепшых фільмаў свету уключаны фільм «Ідзі і глядзі»
31.10.2018
Выданне BBC News склала спіс найлепшых фільмаў усіх часоў, знятых не на англійскай мове.

У рэйтынг увайшлі 100 карцін.
«Сёлета мы адчулі, што прыйшоў час перанесці фокус з Галівуду і засяродзіцца на найлепшым кінематографе з усяго свету», - адзначылі аўтары.

На першым радку апынулася стужка з Японіі — «Сем самураяў» рэжысёра Акіры Курасавы, знятая ў 1954 годзе. На другім месцы - «Выкрадальнікі ровараў» Віторыа дэ Сікі 1948 года.


Замыкае тройку «Такійская гісторыя» 1953-га, створаная японцам Ясудзіра Одзу.

На 59-м месцы знаходзіцца стужка «Ідзі і глядзі» Элема Клімава, знятая паводле кнігі і сцэнара беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Таксама адзначым, у гэтай стужцы удала дэбютаваў вядомы расійскі актор Аляксей Краўчанка.
«Клімаў зрабіў карціну, якая не будзе забытая, - кажа рэжысёр Аляксандр Сакураў. - Калі я глядзеў "Ідзі і глядзі", думаў: усё, гэта зроблена на мяжы магчымасцяў чалавека, далей ужо няма шляху. Невыпадкова ён стаў апошнім фільмам Клімава».

Фільм — пра карную акцыю нацыстаў вачыма хлопчыка. Гэта сумесны праект «Беларусьфільма» і «Масфільма», зняты ў 1985 годзе.

Жанна Васанская, "Беларускі партызан"


Дата стварэння навіны 31.10.2018

Возврат к списку