АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ганна Канапацкая далучаецца да кампаніі мясцовага дэпутата ад БХД Валера Білібухі

Ганна Канапацкая далучаецца да кампаніі мясцовага дэпутата ад БХД Валера Білібухі
25.10.2018
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая далучаецца да кампаніі, якую вядзе адзіны дэмакратычны дэпутат мясцовых саветаў у Беларусі, актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валер Білібуха.

Актывіст ужо доўгі час змагаецца за тое, каб жыхарам вёскі Кабакі Бярозаўскага раёна дазволілі купацца ў мясцовым вадаёме і стварылі для гэтага ўмовы, але раённыя ўлады выступаюць супраць гэтага, на ўсе запыты дасылаюць адпіскі і проста рабуюць людзей штрафамі.

«Атрымала зварот ад адзінага дэмакратычнага дэпутата мясцовых саветаў, хрысціянскага дэмакрата Валера Білібухі. З падтрымкай жыхароў сваёй вёскі ён другі год змагаецца за дазвол купацца ў найчысцейшым мясцовым вадаёме. Замест таго, каб уладкаваць месцы адпачынку і забяспечыць бяспеку людзей на вадзе, мясцовыя ўлады не знайшлі нічога лепшага, як без разбору штрафаваць усіх пры садзейнічанні міліцыі. Гэта ніяк не спрыяе бяспецы людзей. Пасля забароны на купанне ўжо патануў чалавек. Чаму такое адбываецца? Бо грамадзяне не ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў нават на мясцовым узроўні. Мясцовая ўлада зачыняецца і не гатовая ісці на дыялог з тымі, каго абавязаная абараняць і прадстаўляць, працуе па накатанай схеме дзяржаўнай вертыкалі: забараніць, пакараць, аштрафаваць і гэтак далей. Будзем разбірацца з гэтай праблемай разам», - адзначыла Ганна Канапацкая.

bchd.info

Дата стварэння навіны 25.10.2018

Возврат к списку