АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Лукашэнка там ніхто, а Пуцін — бог». Палітвязень Паліенка выйшаў на волю з Бабруйскай калоніі

«Лукашэнка там ніхто, а Пуцін — бог». Палітвязень Паліенка выйшаў на волю з Бабруйскай калоніі
24.10.2018
Раніцай 24 кастрычніка былы палітвязень Зміцер Паліенка прыехаў на Мінскі чыгуначны вакзал на электрычцы.

А 4-й раніцы Паліенку паднялі з ложка, аформілі апошнія дакумэнты і са словамі «Перадавай прывітаньне Бяляцкаму» (у 2011 годзе праваабаронцу Алеся Бяляцкага асудзілі на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму, ён сядзеў там жа, дзе цяпер Паліенка) вывелі за браму Бабруйскай калёніі, дзе ён адбыў амаль паўтара года.

«Я ўсё роўна ня спаў, разьвітваўся з хлопцамі. Пасядзелі, выпілі гарбаты», — сказаў Зьміцер Паліенка пра апошнюю ноч, праведзеную ў калёніі.

Паліенку давялося сядзець з крымінальнікамі («за наркотыкі людзі сядзелі, за крадзеж, хто за што»), — але пра былых сукамэрнікаў ён адзываецца як пра добрых людзей, але «са сваімі праблемамі».

Расказаў Зьміцер і пра палітычныя настроі вязьняў Бабруйскай калёніі.

«Для іх Лукашэнка — ніхто, нікога не сустракаў, хто б яго паважаў. А вось пра Пуціна кажуць наадварот, ён там бог, там шмат „крымнашыстаў“ і гэтак далей. Такі кантынгент, увесь час глядзяць расейскае ТВ».

Паводле Паліенкі, яго самога ў калёніі называлі палітычным, у тым ліку і адміністрацыя. Увесь тэрмін Зьміцер адчуваў на сябе ціск.

«За кантакты са мной каралі. Як хто пагаворыць, дык у карцэр ці яшчэ як пакараюць».

За час, праведзены ў Бабруйскай калёніі, Зьміцер Паліенка не атрымаў ніводнага доўгатэрміновага спатканьня з бацькам, хоць яму мусілі даць такое паводле закону.

«Чаму так, ня ведаю. Чаго баяліся?», — кажа Паліенка. Формай ціску на сябе былы вязень назваў і тое, што яго адмаўляліся добра лячыць, калі забалела нага.

«Ня ставілі нармальны дыягназ, бо не аглядалі, але як падняўся шум на волі з гэтай прычыны, дык заварушыліся і правялі лячэньне. Цяпер адчуваю сябе добра».

Пра пляны на будучыню Зьміцер Паліенка сказаў, што не зьбіраецца адыходзіць ад грамадзкай актыўнасьці і будзе спрабаваць уладкавацца на працу. Перад зьняволеньнем яму не ўдавалася гэта зрабіць.

«Проста ж ня бралі нікуды. Паглядзім, як будзе цяпер», — сказаў Паліенка, які раней працаваў на Менскім аўтамабільным заводзе.

Сустракаць Зьмітра Паліенку на чыгуначны вакзал прыйшлі актывісты анархісцкага руху і ўдзельнікі пікетаваньня рэстарацыі ў Курапатах. Замест кветак былому палітвязьню ўручылі чорныя балёнікі. Зьміцер Паліенка сказаў, што ў калёніі яго таксама называлі анархістам.




Дата стварэння навіны 24.10.2018

Возврат к списку