АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Цела Хашукджы знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула, заявілі ў Турцыі

Цела Хашукджы знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула, заявілі ў Турцыі
23.10.2018
Цела забітага журналіста Джамаля Хашукджы знайшлі на рэзідэнцыі саудаўскага генконсула ў Стамбуле, заявіў РІА Навіны кіраўнік турэцкай партыі Vatan ( "Радзіма") Догу Перынчэк.

«Мне паведамілі надзейныя крыніцы ў службе бяспекі Стамбула, што цела Хашукджы было выяўлена ў калодзежы, які знаходзіцца ў садзе на тэрыторыі рэзідэнцыі саудаўскага генконсула», — распавёў суразмоўца агенцтва.

Хашукджы працаваў аглядальнікам амерыканскай The Washington Post і з 2017 года жыў у ЗША. Ён знік 2 кастрычніка, пасля таго, як увайшоў у будынак генконсульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле.

Больш за два тыдні кіраўніцтва саудаўскай дыпмісіі сцвярджала, што журналіст пакінуў ведамства. У ноч на суботу дзяржаўныя СМІ Саудаўскай Аравіі распаўсюдзілі паведамленне генпракурора краіны аб тым, што Хашукджы мёртвы, а да яго гібелі прывяла выпадковая сварка з супрацоўнікамі консульства.

Па гэтай справе затрыманыя 18 чалавек. Кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі Адэль аль-Джубейр, каментуючы забойства Хашукджы, заявіў, што злачынцы "перавысілі паўнамоцтвы".

ria.ru, пераклад Новы час

Дата стварэння навіны 23.10.2018

Возврат к списку