АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі выбралі песні для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрагульняў

У Беларусі выбралі песні для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрагульняў
18.10.2018
Журы падвяло вынікі конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.


Пераможцам стала кампазіцыя "Winners" Леаніда (музыка) і Аляксея Шырыных (словы). Другое месца заняла песня Bright year, bright you (музыка Яўгена Алейніка, словы Святланы Гераськавай). Трэцяе ў братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных (група "Litesound"), якія прадставілі на конкурс кампазіцыю "Champion".

У склад журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка ўвайшлі кампазітары, выканаўцы, прадстаўнікі фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Мінкультуры, Мінспорту, Белтэлерадыёкампаніі.

Аўтарам музыкі і слоў будуць выплачаныя грашовыя прэміі.

Нагадаем, што рэжысёрам цырымоніі будзе расійскі кампазітар Ігар Круты.


Спасылка на крыніцу:  Звязда

Дата стварэння навіны 18.10.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку