АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Праект кітайскага заводу ў Сьветлагорску пройдзе новую экалягічную экспэртызу

Праект кітайскага заводу ў Сьветлагорску пройдзе новую экалягічную экспэртызу
17.10.2018
Мінпрыроды адказала на зварот жыхароў Сьветлагорску наконт шкодных выкідаў з заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы.

 Як вынікае з дакумэнту, «смуродныя пахі» з прадпрыемства не прадугледжваліся праектам. Будзе новая экалягічная экспэртыза.

 

Міністэрства абяцае ў выпадку парушэньня заканадаўства «прыняць меры».

 

Згодна з праектам, які прайшоў дзяржаўную экалягічную экспэртызу, усе «смуродныя пахі» (метыльмэркаптан і іншыя) павінны абясшкоджвацца бяз выкіду ў паветра.

 

«У сувязі з гэтым праектам не былі вызначаныя аб’ёмы выкідаў мэтыльмэркаптанаў, а таксама не плянаваўся кантроль гэтых выкідаў», — тлумачыць Мінпрыроды.

 

Але пры пусканаладачных працах пачаліся выкіды. Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат і кітайская карпарацыя, якія збудавалі завод, «рэалізавалі дадатковыя мерапрыемствы, якія забясьпечваюць зьніжэньне выкідаў мэтыльмэркаптанаў».

 

Праектную дакумэнтацыю адкарэктавалі. 25 верасьня яна паступіла на новую экалягічную экспэртызу. Ступень узьдзеяньня заводу на вакольнае асяродзьдзе з улікам выкідаў мэркаптанаў будзе ацэненая паўторна.

 

Цяпер Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя закупляе адпаведнае абсталяваньне і распрацоўвае мэтодыкі вымярэньня шкодных рэчываў. Такую ж працу праводзіць і цэлюлёзна-кардонны камбінат.

 

«З адказу вынікае, што завод нас абсалютна незаконна труціў. На пачатку будоўлі не было інфармацыі, што пуск заводу пацягне за сабой смурод, шкодныя выкіды. Значыць, цэлюлёзна-кардонны камбінат і канцэрн не былі падрыхтаваныя, каб фіксаваць гэтыя „смуродныя пахі“, якія праектам не прадугледжаныя? Чыя гэта памылка? Гэта нядбайнасьць ці злачынства?» — сказала Свабодзе праваабаронца, сябра ініцыятыўнай групы па сытуацыі з кітайскім заводам Алена Масьлюкова.

 

Ініцыятыўная група плянуе падаць пазоў супраць цэлюлёзна-кардоннага камбінату і канцэрну. Актывісты маюць пытаньні і да міністэрства: чаму яно не рэагавала, калі ў 2017 годзе ва ўсе інстанцыі ішлі скаргі на шкодныя выкіды?


Дата стварэння навіны 17.10.2018

Возврат к списку