АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Хто з еўрапейцаў больш за ўсё працуе

Хто з еўрапейцаў больш за ўсё працуе
15.10.2018
Чаканая працягласць працоўнай дзейнасці ў краінах Еўрапейскага саюза ў 2017 годзе склала 36 гадоў, што на тры гады больш, чым у 2000 годзе.

 Па дадзеных статыстычнай службы ЕС, працягласць працоўнага жыцця вагаецца ад 32 гадоў у Італіі да 42 год у Швецыі.

ЕС таксама публікуе дадзеныя па краінах, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. У прыватнасці, жыхары Ісландыі працуюць у сярэднім 47 гадоў, а грамадзяне Турцыі — 29 год.

У сярэднім па краінах ЕС розніца паміж мужчынамі і жанчынамі складала пяць гадоў: мужчыны працуюць 38 гадоў, жанчыны — 33 гады.

Працягласць працоўнага жыцця была большай для мужчын, чым для жанчын у большасці краін-членаў ЕС у 2017 годзе за выключэннем дзвюх краін (Літвы і Латвіі). У Латвіі не было ніякай розніцы паміж мужчынамі і жанчынамі, а ў Літве працягласць працоўнага жыцця была больш для жанчын, чым для мужчын. Сярод дзяржаў-членаў ЕС найбольшы гендэрны разрыў на Мальце (12 гадоў).

Нагадаем, што па дадзеных Еўрастата, у 2016 годзе амаль 24% жыхароў краін ЕС — каля 117,5 мільёна чалавек — знаходзіліся за рысай беднасці. У прыватнасці, лідарам па колькасці людзей за мяжой беднасці названая Балгарыя з паказчыкам 40,4%. Далей ідзе Румынія з 38,8% і Грэцыя з 35,6% жыхароў.

Паводле finance.tut.by



Дата стварэння навіны 15.10.2018

Возврат к списку