АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Самы буйны арганізм на зямлі памерам 42 гектары

Самы буйны арганізм на зямлі памерам 42 гектары
13.10.2018
Грыбніца, знойдзеная ў 1980-х гадах у штаце Мічыган, ЗША, аказалася ў 4 разы болей, чым меркавалася раней.

У 1980-х гадах на поўні штата Мічыган група даследчыкаў знайшла лес, паражоны апёнкам - як аказалася, усе грыбы належалі да адной вялізарнай грыбніцы. Нядаўна навукоўцы ізноў вярнуліся да свайго вынаходніцтва і высветлілі, што на самой справе грыбніца нашмат большая і старэйшая, чым меркавалася.

 

У адрозненні ад большасці іншых грыбоў, гіфы (ніткі, што ствараюць цела грыбніцы) Armillaria gallica не проста разыходзяцца пад зямлёй накшталт павуціння, але зрошчваюцца ў падобныя на шнуркі структуры, якія пранікаюць у мёртвае альбо хворае дрэва. Вучоныя ўзялі 245 узораў, максімальна аддаленых адзін ад аднаго, і параўналі структуру іх генаў. Высветлілася, што ўсе гэтыя грыбы мала таго што належаыць да адной грыбніцы, дык яшчэ тое, як пабудаваныя іх гіфы, указваюць на тое што грыбніцы не менш жа 2500 гадоў.

 

Вучоныя таксама змаглі адсачыць дынаміку змянення генаў арганізма. Яны вынайшлі, што такі вялікі арганізм падвержаны на дзіва невялікай колькасці мутацый: усяго 163 мутацыі на 100 міліёнаў генетычных груп. Гэта значыць, што арганізм вельмі павольна развіваецца і рэагуе на змены знешняга асяроддзя. Пакуль навукоўцы не ўпэўненыя, у чым крыецца сакрэт грыба-даўгажыцеля: у неверагодна ўстойлівым геном ці ў тым, што ён ізаляваны ў тоўшчы зямлі.


Паводле TUT.BY, пераклад НЧ


Дата стварэння навіны 13.10.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку