АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Пад Ружанамі пераносяць свінакомплекс. Смурод не даляціць да Нацбанка

Пад Ружанамі пераносяць свінакомплекс. Смурод не даляціць да Нацбанка
13.10.2018
Пра гэта паведамляе мясцовая газета «Раённыя будні».



«11 верасня бягучага года ў райвыканкаме прайшлі грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ва ўрочышчы Выгада Ружанскага сельсавета.

Будаўнічую пляцоўку меркавалася выбраць на паўночным захадзе ад вёскі Малочкі на адлегласці 3100 метраў і на паўднёвым захадзе ад санаторыя «Ружанскі» на адлегласці 4900 метраў. Кіраўніцтва санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь палічыла, што з будаўніцтвам свінакомплексу ў дадзеным месцы непрыемныя пахі будуць распаўсюджвацца на тэрыторыю аздараўленчай установы.

Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, прынята рашэнне змяніць пляцоўку для будаўніцтва свінагадоўчага комплексу. Выбрана новае месца, якое ўзгоднена з аблвыканкамам. Яно знаходзіцца на значнай адлегласці ад санаторыя «Ружанскі». Хутка па гэтым пытанні адбудуцца чарговыя грамадскія слуханні», — паведамляе выданне.



Дата стварэння навіны 13.10.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку