АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Новы плацдарм: што вядома аб перакідцы расійскіх вайскоўцаў у Лівію

Новы плацдарм: што вядома аб перакідцы расійскіх вайскоўцаў у Лівію
10.10.2018
Расія ў апошнія месяцы перакідвала ў Лівію вайсковы кантынгент. Пра гэта РБК расказала крыніца ў расійскім Міністэрстве абароны.



Гаворка ідзе аб некалькіх дзясятках элітных падраздзяленняў. Іх перакідалі ва ўсходнюю Лівію з падмаскоўных часцей.

РБК таксама перадае словы крыніцы, блізкай да лівійскіх улад, пра тое, што Расія сапраўды вядзе ваенную актыўнасць у рэгіёне. Хаўруснікам Масквы ў краіне з'яўляецца кіраўнік Лівійскай нацыянальнай арміі маршал Халіф Хафтар. Адзначаецца, што расійская прысутнасць звязана з нафтагазавымі інтарэсамі.

 Раней, 9 кастрычніка, брытанскія спецслужбы паведамілі прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Тэрэзе Мэй, што Расія накіроўвае ў Лівію войскі. Масква «хоча ператварыць Лівію ў новую Сірыю» і ўзяць пад кантроль найбуйнейшы маршрут нелегальнай міграцыі ў Еўропу.

Некаторыя СМІ паведамляюць, што, акрамя спецназа, у Лівіі размешчаны супрацьпаветраныя комплексы С-300, пераклад НН.



Дата стварэння навіны 10.10.2018

Возврат к списку