АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Як працуюць журналісты-фрылансеры ў Беларусі

Як працуюць журналісты-фрылансеры ў Беларусі
10.10.2018
“У гэтай сітуацыі галоўнае не баяцца”, – адзначыў у ранішнім эфіры радыё Рацыя
гарадзенскі журналіст Андрэй Мялешка, які мае шматгадовы досвед працы ў розных СМІ. 


Андрэй кажа, што найбольш складана даводзіцца сям’і: — Цяжка было мне мне самому, а цяжка было па-першае, маёй сям’і, бо мая жонка не ведала, што такое можа быць. Напрыклад, выклікі у КДБ, калі яна з малой дачкой стаяла каля ўваходу ў КДБ і чакала мяне, не ведаючы, што будзе далей. Майму бацьку не працягнулі кантракт на працы. Сказалі, што ваш сын журналіст, які піша на ўсякія незразумелыя СМІ, пажадана, каб ён не пісаў нічога. 

Андрэй Мялешка звяртае ўвагу на сур’ёзнасць праблемы з атрыманнем акрэдытацыі. МЗС традыцыйна не выдае акрэдытацыю журналістам, неабходную для супрацы з замежнымі СМІ, аднак і мясцовыя ўлады адмаўляюць у магчымасці нармальна працаваць: — Пытаюць акрэдытацыю. Бывае, калі ты спрабуеш паказаць акрэдытацыю беларускага СМІ, яны табе кажуць: а такое пасведчанне мы зробім самі. 

А пасведчанне Міжнароднай асацыяцыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў? 

— Не. Такое пасведчанне „мы зробім самі на ксераксе, а ваша пасведчанне нічога не значыць”. Былі такі выпадкі. Ці на пасведчанне ад беларускага інфармагенцтва БелаПАН казалі: „Гэтае пасведчанне ты зрабіў сам”. Я ведаю, што і такія выпадкі былі ў нас, у Гародні, таксама. Як адзначаецца ў сёлетнім маніторынгу БАЖ за студзень-чэрвень, сітуацыя з умовамі працы журналістаў яшчэ больш пагоршылася. За першае паўгоддзе колькасць штрафаў наблізілася да 60-ці, агульная сума – да 50-ці тысяч беларускіх рублёў – гэта больш як 20 тысяч еўра. 

Найбольшы пераслед зведваюць журналісты незалежнага тэлеканала „Белсат”, а таксама нашага Беларускага Радыё Рацыя.  
Пытанне пра пераслед журналістаў-фрылансераў ужо некалькі год абмяркоўваецца ў рамках дыялогу аб правах чалавека паміж Еўразвязам і Беларуссю, але пакуль безвынікова.



Дата стварэння навіны 10.10.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку