АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Удалося адлавіць новы для Беларусі від птушкі – стрынатку-рэмез

Удалося адлавіць новы для Беларусі від птушкі – стрынатку-рэмез
09.10.2018
Гэта было прадказальна, што калі-небудзь гэты від птушкі зьявіцца ў нас, у Беларусі.

На станцыі кальцаваньня «Сасновы Бор» удалося адлавіць новы для Беларусі від птушкі – стрынатку-рэмез. Гэтай восеньню праводзіцца выязны адлоў на р.Свольна каля в.Лісно Верхнядзьвінскага р-на.
 База кальцавальнікаў разьмяшчаецца ў гасьцявым доме заказьніка «Асьвейскі».Ужо на другі дзень адлову арнітолягі атрымалі доўгачаканы вынік – стрынатку-рэмез (Emberiza rustica)! 

Гэта 333 від птушкі ў Беларусі.Арнітоляг Дзяніс Кіцель кажа, што вялікай сэнсацыі з навіны рабіць ня трэба, паколькі гэтага віду птушкі арнітолягі спадзяваліся даўно.

Д. Кіцель: Гэта было прадказальна, што калі-небудзь гэты від птушкі зьявіцца ў нас, у Беларусі. Яна гняздуецца на поўначы, у лесатундрах, у тайзе. І на шляху ў вырай у Паўднёва-Ўсходнюю Азію яна павінна часам пралятаць і праз Беларусь. І гэта трэба было пацьвердзіць. Мы з сябрам падрыхтавалі выязны лягер і праз два дні зрабілі такое адкрыцьцё. Дарэчы, роўна год таму, у кастрычніку 2017 году, мы размаўлялі з Дзянісам Кіцелем, якому таксама ўпершыню ў Беларусі ўдалося адлавіць іншы від птушкі – – стрынатку-крошку.


Юры Янкевіч і Дзяніс Кіцель.
фота: Заимки Лешего/Фэйсбук





Дата стварэння навіны 09.10.2018

Возврат к списку