АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Супраць стваральніка «Мужчынскай дзяржавы» завялі справу за распальваньне нянавісьці да жанчын

Супраць стваральніка «Мужчынскай дзяржавы» завялі справу за распальваньне нянавісьці да жанчын
06.10.2018
У расейскім Ніжнім Ноўгарадзе распачалі крымінальную справу ў дачыненьні да стваральніка групы Укантакце «Мужчынская дзяржава». Яго падазраюць ва распальваньні нянавісьці да жанчын.


Па вэрсіі сьледзтва, 27-гадовы жыхар Саратаўскай вобласьці разам з нявызначанымі пакуль аднадумцамі стварыў групу ў сацсетцы, дзе разьмяшчаў фатаграфіі і відэа, якія зьмяшчаюць «лінгвістычныя і псыхалягічныя прыкметы распальваньня варожасьці, нянавісьці» ў адносінах да жанчын.

Сьледчы камітэт у Ніжнім Ноўгарадзе супраць яго завёў адпаведную крымінальную справу. Дзеяньні падазраванага выявіў Цэнтр «Э» па Ніжагародзкай вобласьці, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Расейскі інфармацыйны рэсурс «Медиазона» называе імя падазраванага — гэта Ўладзіслаў Пазьнякоў. 28 верасьня ён паведамляў пра ператрус, пасьля чаго Савецкі раённы суд Ніжняга Ноўгарада арыштаваў яго на пяць сутак за хуліганства.

Закрытая група «Мужчынская дзяржава» налічвае больш за 155 тысяч падпісчыкаў. Па інфармацыі «Інтэрфакса» у ім абмяркоўвалі паводзіны расеянак з замежнымі заўзятарамі падчас Чэмпіянату сьвету.

Вядома таксама, што чатырох прыхільнікаў Руху «Мужчынская дзяржава» судзяць у Хабараўску, пра гэта расказвала Расейская служба BBC. У абвінаваўчым заключэньні пазначана, што яны «прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да зьдзяйсьненьня злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці».
Спасылка на крыніцу:  Свабода

Дата стварэння навіны 06.10.2018

Возврат к списку