АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: нашчадкі Ігната Дамейкі наведалі галоўную бібліятэку Беларусі

Фотафакт: нашчадкі Ігната Дамейкі наведалі галоўную бібліятэку Беларусі
05.10.2018
Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі правялі экскурсію для Пас Дамейка — праўнучкі вядомага навукоўца, геолага і ураджэнца Гродзеншчыны Ігната Дамейкі, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.


На радзіму дзеда Пас Дамейка прыехала разам з дачкой і двума ўнукамі. Акрамя чытальных залаў гасцям паказалі кніжную спадчыну, звязаную з іх продкам.

Па словах намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы, нашчадкі Ігната Дамейкі планавалі зайсці ў галоўнае кнігасховішча краіны толькі на гадзіну, але размова працягвалася амаль пяць гадзін. Адзін з унукаў Джэймс, нават паспрабаваў перапісваць па-беларуску Біблію на выставе, якая гэтымі днямі праходзіць у сценах бібліятэкі. Захапіўся ўнікальнай экспазіцыяй і ўнук Нік.

"Яны неаднаразова паўтарылі, што гэта найлепшая бібліятэка, якую яны бачылі ў сваім жыцці. Магчыма, гэта не толькі камплімент", — падзяліўся ўражаннямі ад сутрэчы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Алесь Суша.

Напрыканцы сустрэчы нашчадкі Івана Дамейкі атрымалі ў падарунак фотаальбом "Кніжная спадчына Беларусі".
Спасылка на крыніцу:  Sputnik.by

Дата стварэння навіны 05.10.2018

Возврат к списку