АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…
04.10.2018
Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які  быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, але тры гады таму вярнуўся на радзіму, распавёў сайту palitviazni.info, што яго крымінальная справа па снежаньскіх падзеях 2010 году да гэтага часу не закрытая.


“Справа па-ранейшаму знаходзіцца ў падвешаным стане, але ў той жа час і мяне не чапаюць”, – кажа суразмоўца.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

“Нічога новага, маю крымінальную справу па-ранейшаму не хочуць закрываць, – кажа Алесь Міхалевіч. – Мяне не чапаюць, і я не раблю ніякія захады ў дачыненні да следчых. Як і раней, займаюся юрыдычнымі справамі, даводзіцца ездзіць па ўсёй Еўропе. Мяне выключылі з базы Інтэрпола, таму тут ніякіх праблем няма”.

Зараз палітык аказвае кансультацыі міжнародным юрыдычным кампаніям, якія маюць праблемы з экстрадыцыяй і Інтэрполам.

“Думаю, у Беларусі маю крымінальную справу не будуць закрываць яшчэ некалькі год, – кажа Алесь Міхалевіч. – Відаць, яна ўжо нікому не цікава…”



Спасылка на крыніцу:  palitviazni.info

Дата стварэння навіны 04.10.2018

Возврат к списку