АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Польскія вучоныя даведаліся, чаму буслы не далятаюць да Афрыкі

Польскія вучоныя даведаліся, чаму буслы не далятаюць да Афрыкі
26.09.2018
Пад канец лета буслы адлятаюць у вырай.

Навукоўцы Інстытуту заалогіі Універсітэту прыродазнаўчых навук у Познані адкрылі, што значная частка птушак не далятае да Афрыкі. Аказалася, што многія з іх паміраюць на смеццезвалцы ў Баўгарыі.

Сёлета польскія навукоўцы змясцілі на 54 маладых буслах перадатчыкі GPS-GSM. 23 буслы памерлі. Толькі адзін з іх загінуў у Саудаўскай Аравіі, а 22 не ўдалося выляцець з Еўропы, паколькі большасьць з іх памерла ў выніку ўдараў токам ад высакавольтных ліній электраперадач у Баўгарыі.

Польскія навукоўцы паляцелі ў месца, дзе загінулі буслы. Блізу баўгарскага Бургасу знаходзіцца смеццезвалка, на якой птушкі робяць прыпынак па дарозе ў вырай. Навукоўцы даследавалі тэрыторыю вакол 10 энергетычных слупоў і знайшлі астанкі ажно 130 мёртвых птушак. «На звалцы знаходзіцца каля 100 слупоў, таму магло загінуць каля 1300 буслоў», – інфармуюць навукоўцы.

Да гэтага часу здавалася, што галоўнай прычынай праблем буслоў падчас міграцыі з'яўляецца паляванне на іх у некаторых краінах Блізкага Усходу. Польскія навукоўцы высветлілі, што праблемы птушак пачынаюцца ў Еўропе.




Дата стварэння навіны 26.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку