АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі з'явіліся першыя прыёмныя сем’і для пажылых людзей

У Беларусі з'явіліся першыя прыёмныя сем’і для пажылых людзей
26.09.2018
Да сем’яў з прыёмнымі дзецьмі ў Беларусі з 2018 году дадаліся сем’і з прыёмнымі пажылымі людзьмі, піша Радыё Свабода.



Пра гэта сказаў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандар Румак. Зьмена стала магчымай толькі сёлета, раней беларускае заканадаўства не прадугледжвала такой формы дагляду за састарэлымі.

«Ад 1 студзеня прыёмныя сем’і атрымалі юрыдычныя правы браць у свае сем’і пажылых людзей. У такіх выпадках абавязкова складаецца дамова, у якой зафіксаваныя ўсе ўмовы знаходжаньня пажылых у новых сем’ях», — патлумачыў Румак.

 
Каб не было блытаніны зь сем’ямі, у якія бяруць прыёмных дзяцей, новая форма супрацы атрымала назоў «замяшчальная сям’я».

Аляксандар Румак паведаміў, што пакуль такіх сем’яў па ўсёй Беларусі толькі 17. Даглядаюць старых пераважна таксама ўжо немаладыя людзі, больш за 50 гадоў, чыя дзеці сталі дарослымі і жывуць у іншых месцах.

Аплата за такую паслугу запісваецца ў дамове. Калі сям’я бярэ да сябе нямоглага чалавека, то аплату за яго ўносіць дзяржава. Дакладную суму спадар Румак не назваў, але сказаў, што пражываньне аднаго чалавека ў доме-інтэрнаце для пажылых каштуе цяпер у сярэднім 247 рублёў на месяц. Сярэдняя пэнсія па ўзросьце ў Беларусі на 1 жніўня 2018 году складала 374,76 рубля.



Дата стварэння навіны 26.09.2018

Возврат к списку