АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Супрацоўнікаў БелаПАНа масава выклікаюць на допыты па "справе БелТА"

Супрацоўнікаў БелаПАНа масава выклікаюць на допыты па "справе БелТА"
26.09.2018
У якасці сведкаў па "справе БелТА" на 27 верасня ў Следчы камітэт выкліканыя Дзмітрый Наважылаў і Раман Салікаў.

У гэты ж дзень на допыт выклікалі падазраваную па справе Таццяну Каравянкову. 28 верасня на допыт пойдзе яшчэ адна падазраваная па справе — галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Сведкамі па справе на допытах на гэтым тыдні пабывалі таксама журналісты інфармагенцтва Сяргей Каралевіч і Аляксей Аляксандраў. На мінулым тыдні, 21 верасня, на допыт выклікалі рэдактара Андрэя Сераду.

Як паведамлялася раней, па "справе БелТА" падазраванымі праходзяць дзесяць журналістаў. Іх падазраюць у несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі навінавай стужкі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Як паведамляла прэс-служба Следчага камітэта, гэтыя дзеянні прычынілі істотную шкоду і падарвалі дзелавую рэпутацыю БелТА. 

У рамках крымінальнай справы следчыя правялі ператрусы ў рэдакцыях БелаПАН і tut.by. Некаторыя журналісты і рэдактары былі затрыманыя і правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. 27 жніўня большасці з іх быў забаронены выезд з Беларусі, паведамляе Еўрарадыё.



Дата стварэння навіны 26.09.2018

Возврат к списку