АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Траіх пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэў» будуць лячыць у Мінску. Яны ў цяжкім стане

Траіх пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэў» будуць лячыць у Мінску. Яны ў цяжкім стане
26.09.2018
Аднаго ўжо перавезьлі на лячэньне ў Менск, у спэцыялізаванае апёкавае аддзяленьне.

Неўзабаве ў Мінск даставяць яшчэ дваіх пацярпелых. Іх транспартаваньне ўзгодненае. Пра гэта паведамілі ў магілёўскай бальніцы № 1.

 Стан пацярпелых абумоўлены вялікімі апёкамі, кажуць мэдыкі. Ступень пашкоджаньня сягае 50 % плошчы цела.

   «Гэта крытычная велічыня, але тым ня меней, ня гледзячы на цяжкасьць стану, з улікам сучасных тэхналёгіяў пацыенты гатовыя ўспрымаць мэдыцынскую дапамогу», — адзначыў супрацоўнік адміністрацыі бальніцы.

 Стан яшчэ траіх пацярпелых работнікаў прадпрыемства пакуль высьветліць не ўдалося.

 Выбух на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» адбыўся ў фарбавальнай камэры мэблевага цэху 25 верасьня прыкладна а 18.30. Шасьцёра пацярпелых, двое зь якіх жанчыны, знаходзіліся побач з эпіцэнтрам. Іх даставілі ў бальніцы гораду.


Дата стварэння навіны 26.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку